Дзень з Ігарам Ільяшом у падарожжы ў гомельскі СІЗА-3 дзе трымаюць Кацярыну Андрэеву


Гадзіны ў цягніку на Гомель гадзіны ў чарзе пад сценамі СІЗА-3 гадзіны ў цягніку на Мінск.
Такім чынам праходзіць адзін дзень на тыдзень у Ігара Ільяша мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай.
Журналістак Кацярыну Андрэеву і Дарю Чульцову асудзілі за прамы эфір з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на Плошчы Перамен у Мінску 15 лістапада 2020 года.
Іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі групавых дзеянняў якія груба парушаюць парадак і звязаныя з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады і прысудзілі ім па два гады калоніі агульнага рэжыму.
На Кацярыну Андрэеву пазней завялі яшчэ адну крымінальную справу і прысудзілі дадаткова 8 гадоў пазбаўлення волі за здраду дзяржаве.
Даря Чульцова 3 верасня 2022 выйшла на волю бо цалкам адбыла свой тэрмін.
Кацярына Андрэева да разгляду апеляцыйнай скаргі знаходзіцца ў СІЗА-3 у Гомелі.
І штотыдзень яе муж Ігар Ільяш ездзіць туды з перадачай для жонкі.
У апошні раз да яго далучыўся Новы Час.
Падчас паездкі Ігар падзяліўся гісторыяй свайго і Каці кахання сваімі думкамі наконт таго калі зменіцца сітуацыя ў Беларусі распавёў як можна дапамагаць палітвязням.

Источник: rutube.ru

Сообщение от Commenton: Необходимо стартовать сессию